Рус Бел Eng
Аддзел аховы жывёльнага свету, вадаёмаў і паляўнічай гаспадаркі

Ахову тэрыторыі запаведніка ажыццяўляе аддзел аховы жывёльнага свету, вадаёмаў і паляўнічай гаспадаркі пры актыўнай дапамозе іншых спецыялістаў запаведніка.

2.jpg


Аддзел быў створаны ў 2002 годзе і ў цяперашні час у яго штаце працуе 22 чалавекі. Нараўне з індывідуальнай аховай абыходаў і рэйдамі патрулёў выкарыстоўваюцца дазоры, засады, дзяжурства. Найбольш распаўсюджанымі парушэннямі з'яўляюцца лоўля рыбы на рацэ Бярэзіне і азёрах, а таксама збор ягад.


ohrana2015_1.JPG

ohrana.jpg


На працягу 11 месяцаў 2017 года зарэгістравана 145 выпадкаў парушэння прыродаахоўнага рэжыму. Усяго было накладзена штрафаў на 16 073 беларускіх рублёў.


ohrana_12.2013.JPG


Вярнуцца назад