Рус Бел Eng

Ахова лясоў запаведніка ад пажараў і ахова яго прыроднага комплексу ад розных парушэнняў (браканьерства, самавольныя парубкі і пастьба жывёлы, несанкцыянаванае знаходжанне старонніх асоб на тэрыторыі, збор грыбоў і ягад у неўстаноўленых месцах і без лясных білетаў) – гэта найважнейшыя складнікі ў арганізацыі мерапрыемстваў па захаванню рэжыму аховы тэрыторыі запаведніка.

Ахову тэрыторыі запаведніка ажыццяўляе аддзел аховы лесу і лясной гаспадаркі, а таксама аддзел аховы жывёльнага свету, вадаёмаў і паляўнічай гаспадаркі пры актыўнай дапамозе іншых спецыялістаў запаведніка.

Аддзел аховы лесу і лясной гаспадаркі арганізуе ахову ўсёй тэрыторыі і кіруе дзейнасцю 9 лясніцтваў: Бярэзінскага, Ражнянскага, Домжарыцкага, Крайцаўскага, Цярэшкiнскага, Зарэчнага, Палiкскага, Бярэзінскай ЭЛПГ і Барсукоўскай ЭЛПГ.

Штат лясной аховы налічвае ў сукупнасці 157 чалавек. Непасрэдная ахова тэрыторыі запаведніка ажыццяўляецца леснікамі і майстрамі лесу пад кіраўніцтвам ляснічых.

Нараўне з індывідуальнай аховай абыходаў у запаведніку праводзяцца рэйды аддзела аховы жывёльнага свету, вадаёмаў і паляўнічай гаспадаркі пры ўдзеле інспектараў лясніцтваў, засады, дзяжурства.

1.jpg

Вельмі прадуктыўную працу па ахове жывёльнага і расліннага свету праводзіць спецыяльна створаны ў 2002 годзе аддзел аховы жывёльнага свету, вадаёмаў і паляўнічай гаспадаркі (колькасць 22 чалавекі), а таксама інспектара па ахове прыроды, наяўныя ў штаце ўсіх лясніцтваў.

2.JPG

3.JPG

За студзень - лiстапад 2017 года аддзелам аховы жывёльнага свету, вадаёмаў і паляўнічай гаспадаркі праведзена 436 рэйдаў, у ходзе іх выяўлена 145 выпадкаў парушэння прыродаахоўнага заканадаўства, канфіскавана 262,5 м сетак, 20 адзінак забароненых сродкаў для збору ягад. Накладзена штрафаў на суму 16 073 бел. руб., прад'яўлена пазоваў на пакрыццё шкоды на суму 23 024,3 бел. руб.

4.jpg

5.jpg

6.jpg

7.jpg

За аддзела аховы жывёльнага свету, вадаёмаў і паляўнічай гаспадаркі замацаваны аўтамабіль, квадрацыклы, снегаход, маторная лодка, 4 элетрошокера. Квадрацыклы і снегаход вырашаюць праблему патрулявання работнікамі тэрыторыі ў складаных умовах. Яны праходзяць там, дзе іншы від транспарту прабрацца ўжо не можа.

8.JPG

Наведванне тэрыторыі запаведніка староннімі асобамі рэгламентуецца дазволамі, якія выдаюцца адміністрацыяй запаведніка. Дазволены транзітны праезд праз тэрыторыю запаведніка па аўтамабільных дарогах Мінск-Віцебск і Докшыцы-Лепель. Па тэрыторыі запаведніка забаронена рух аўтатранспарту па-за дарог.

9.JPG

У запаведнай зоне збор грыбоў і ягад дазваляецца толькі мясцовым жыхарам. Дазвол на рыбную лоўлю акрамя іх маюць і асобы, якія пражываюць у гасцініцы, гасцінічных хатках. На парушальнікаў запаведнага рэжыму складаюцца пратаколы, здабытая прадукцыя канфіскуецца. Пасля складання пратаколу вырашаецца пытанне аб меры пакарання.

Для патрэб мясцовага насельніцтва дазваляецца уборка захламленасці, сухастойных, ветровальных і буреломных дрэў.