|
Я сарваў кветку - і яна завяла. Я злавіў матылька - і ён памёр у мяне на далоні. І тады я зразумеў, што дакрануцца ды прыгажосці можна толькі сэрцам. Павал Гвездаслаў, славацкі паэт |
Дарагія сябры!
Вы - у запаведніку, вакол Вас - святло дзікай прырода, прырода без чалавеку. Вы тут госці, уваходзячы ў чужую хату, будзьце ветлівыя, выконвайце некалькі нескладаных правіл. Усе экскурсіі па тэрыторыі і назіранні здзяйсняюцца толькі пры абавязковым суправаджэнні гіда-экскурсавода або работніка запаведніка, яго патрабаванні для наведвальнікаў абавязковыя. З павагай ставіцеся ды ўсяго расліннага і жывёльнага свету. Трэба ўсведамляць, што знаходжанне ў дзікай прыродзе і назіранне за дзікімі жывёламі, якія знаходзяцца ва ўмовах натуральнай свабоды, заўсёды маюць пэўную долю рызыкі і небяспекі, як для прыроды, так і для самога наведвальніка. Пры правільных паводзінах і захаванні некаторых абмежаванняў гэту рызыку можна звесці да мінімуму ці цалкам выключыць.
Такім чынам, экскурсанты і турысты пры знаходжанні на тэрыторыі запаведніка павінны выконваць наступныя правілы:
Знаходжанне турыстаў і экскурсантаў на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка без суправаджэння супрацоўнікаў дадзенай установы забараняецца. Выключэнне складаюць знаходжанне ў населеных пунктах і на дарогах агульнага карыстання, а таксама знаходжанне асобы, якія пражываюць у гасцінічных Іі турыстычны комплексах Бярэзінскага біясфернага запаведніка.
Пры знаходжанні турыстаў і экскурсантаў на тэрыторыі Бярэзінскага запаведніка забараняецца:
Прамысловае, спартыўнае і аматарскае паляванне ў межах запаведніка, знаходжанне з агнястрэльнай і спартыўнай зброяй без спецыяльнага дазволу, знішчэнне і адлоў дзікіх жывёл, спусташэнне гнёздаў, логвішчаў, мурашнікаў;
Рыбная лоўля без спецыяльнага дазволу адміністрацыі;
Збор грыбоў, дзікарослых раслін, ягад, пладоў, кветак, арэхаў, насення, лекавых траў, чэрапаў, рагоў жывёл і іншых заалагічных і батанічных калекцыйных матэрыялаў без адпаведнага дазволу. Выключэнне - навучальныя і навуковыя даследаванні, якія праводзяцца з дазволу адміністрацыі запаведніка;
Пашкоджанне травяністага і глебавага покрыва, парушэнне або знішчэнне месцаў росту дзікіх раслін;
Самавольныя высечкі, паломкі дрэў і кустоў, нават калі здаецца, што яны аджылі свой век. Іх ствалы і карані з'яўляюцца важным звяном сярод усіх кампанентаў ландшафту і забяспечваюць ўзаемасувязь флоры і фауны запаведніка;
Рух і стаянка механізаваных транспартных сродкаў па-за дарог агульнага карыстання без дазволу адміністрацыі;
Пакіданне смецця, вогнішчаў, і іншыя дзеянні, якія вядуць ды забруджвання І засьмечваньня тэрыторыі. Бытавое смецце і харчовыя рэшткі збіраюцца самімі экскурсантамі. Неабходна выносіць усё смецце з сабой да арганізаванага месца яго выкіду;
Выкарыстанне і занос ў запаведнік хімічных прэпаратаў, здольных нанесці шкоду навакольнаму асяроддзю. Не ўжывайце сінтэтычныя мыйныя сродкі пры карыстанні прыроднымі вадаёмамі;
Правядзенне прафесійнай кіна-, відэа-, фотаздымкі без дазволу адміністрацыі запаведніка;
Знішчэнне і пашкоджанне прыродных аб'ектаў, помнікаў прыроды, гісторыі І культуры, будынкаў і збудаванняў, малых архітэктурных формаў, шлагбаўмаў, межавых слупоў, аншлагаў, стэндаў і паказальнікаў (у тым ліку самавольныя надпісы і знакі на абсталяваных месцах адпачынку, насцілах трапаў, камянях, дрэвах і пабудовах);
Іншыя віды дзейнасці, якія парушаюць прыродныя комплексы запаведніка, якія пагражаюць яго стану або якiя цягнуць за сабой зніжэнне прыроднай, навуковай, культурнай І рэкрэацыйнай каштоўнасці тэрыторыі.
У выпадку выяўлення падазроных старонніх асобаў, прылад лоўлі і іншых парушэнняў, варта неадкладна паведаміць аб гэтым адміністрацыю запаведніка. Захаванне рэжыму і кантроль забяспечваецца аддзелам аховы запаведніка. Выкананне ўказанняў інспектараў аховы абавязкова. Парушэнне устаноўленага рэжыму аховы запаведніка цягне за сабой адміністрацыйную адказнасць у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.