Рус Бел Eng

Экалагічныя даты пачатку кастрычніка

Важныя даты: Дзень аховы месцаў пасялення, Дзень жывёл і Дзень мігруючых птушак.

3 кастрычніка адзначаўся Сусветны дзень аховы месцаў пасялення (World Habitat Day). Гэтае міжнароднае свята было зацверджана ў рамках Бернскай Канвенцыі аб ахове дзікай фаўны і флоры і прыродных асяроддзяў пасялення ў Еўропе.

whd-2022-logo.png

4 кастрычніка святкуецца Сусветны дзень жывёл (World Animal Day). Рашэнне аб святкаванні гэтага дня было прынята ў 1931 годзе на Міжнародным кангрэсе прыхільнікаў руху ў абарону правоў прыроды. Гэты дзень выбраны не выпадкова: у многіх краінах 4 кастрычніка - Дзень Святога Францыска, апекуна жывёл.

animal-day-logo-s.jpg

Жывёльны свет Бярэзінскага біясфернага запаведніка шмат у чым спецыфічны, што вызначаецца высокай забалочанасцю тэрыторыі. Нізкі ўзровень засвоенасці, шырокая пойма ракі Бярэзіны, наяўнасць розных тыпаў балот, шматлікіх рэк, параток і старыц у спалучэнні з іглічнымі і ліставымі балотнымі лясамі ствараюць спрыяльныя ўмовы для існавання многіх відаў жывёл.

Вось толькі некаторыя лічбы, якія характарызуюць біяразнастайнасць фауны: 58 відаў звяроў, 242 – птушак, 11 – амфібій, 6 – рэптылій, 34 віды рыб, а таксама амаль 6 тыс. відаў бесхрыбтовых. Усяго 113 відаў жывёл, якія жывуць у запаведніку, уключана ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь: 10 відаў млекакормячых, 58 відаў птушак, 1 від паўзуноў, 2 віды земнаводных, 1 від рыб, 41 від бесхрыбтовых. З ахоўных казурак у нас сустракаюцца матылі: блакітнаватая шматвока і вялікая шашачніца. У запаведніку адзначаны адзінкавыя знаходкі сцерлядзі і балотнай чарапахі. Тут гняздуюцца драч, дупель, малы падворлік, вялікі бугай, пугач; жыве барсук, соня садовая і начніца сажалкавая.

Назіраць дзікіх жывёл у іх натуральным асяроддзі заўсёды цікава. У гэтым нам дапамагаюць камеры, усталяваныя ў розных кутках запаведніка. Фотапастку, пастаўленую навукоўцамі ў аддаленым кутку Цярэшкінскага лясніцтва, на наступны ж дзень пасля ўстаноўкі прыкмеціў дрозд. Цікаўная птушка настойліва ўзіралася ў аб'ектыў лясной камеры, і вярнулася сюды яшчэ раз праверыць яе праз тыдзень. Малады самец бурага мядзведзя таксама ўчуў нешта дзіўнае і зрабіў стойку на задніх лапах.

Безимени-9.jpg

Фотапастку, добра схаваную на тэрыторыі ахоўнай зоны запаведніка, жывёлы не заўважылі, таму перад ёй нязмушана мільгалі не толькі алені і казулі, але і некалькі мядзведзяў, а таксама воўк.

Безимени-1.jpg

Безимени-2.jpg

Безимени-3.jpg

Безимени-5.jpg

Безимени-6.jpg

Цэлая зграя з чатырох ваўкоў патрапіла ў аб'ектыў лясной камеры, усталяванай у верасні на лясной дарозе ў Крайцаўскім лясніцтве. Характэрна, што максімальная актыўнасць усіх гэтых звяроў назіралася або раніцай, або яшчэ завідна, што і характэрна для дзікіх жывёл.

Безимени-8.jpg

Безимени-7.jpg

А ў другую суботу кастрычніка (08.10.2022) адзначаецца Сусветны дзень мігруючых (пералётных) птушак (World Migratory Bird Day) — гэта экалагічная кампанія, мэта якой пашырыць веды людзей аб мігрыруючых птушках, іх месцах пасялення і шляхах перамяшчэння.

wmbd-2022-global-poster-thumbnail.jpg




Вярнуцца назад