Возера Бярэшча, што ўваходзіць у Бярэзінскую водную сістэму і размешчана сярод ляснога масіва недалёка ад в. Чарніца Лепельскага раёна Віцебскай вобласці, знаходзіцца ў бязвыплатным карыстанні ДПУ "Бярэзінскі біясферны запаведнік". Гэты вадаём размешчаны на тэрыторыі ЭЛОХ «Барсукі» і не ўваходзіць у склад ААПТ (уласна земляў запаведніка). У адпаведнасці з рэжымам рацыянальнага рыбагаспадарчага выкарыстання, на возеры арганізавана платная аматарская лоўля рыбы. У Бярэшчы сустракаюцца такія абарыгенныя віды рыб, як шчупак, лешч, акунь, чырвонапёрка, гусцяра, плотка, карась, лін, язь.
У мэтах павышэння прывабнасці возера для аматарскай лоўлі ў 2019 годзе яно было зарыблена сазанападобным гібрыдам карпа і шчупаком. У адпаведнасці з рыбаводна-біялагічным абгрунтаваннем вядзення рыбалоўнай гаспадаркі зарыбленне праводзіцца адзін раз у тры гады. Увесну 2022 гады вадаём быў ізноў зарыблены шчупаком, а ўчора, 5 кастрычніка, праведзена зарыбленне карпам.
Рыбакамбінат «Любань» даставіў ва ўгоддзе маладых карпаў сярэдняй вагой 251 - 400 гр. Аб'ём рыбапасадачнага матэрыялу склаў больш за тону вагі - 1100 кг.
Увага: рыбалка на возеры Бярэшча пасля зарыблення адкрыецца з 11.10.22!
Аматарскае рыбалоўства ажыццяўляецца на платнай аснове спосабамі лоўлі з ужываннем прылад з агульнай колькасцю гаплікаў ад 6 да 10 на рыбалова. ДПУ "Бярэзінскі біясферны запаведнік" выступае таксама за адраджэнне традыцыйных спосабаў лоўлі з выкарыстаннем нацыянальных прылад рыбалоўства, вырабленых з натуральных прыродных матэрыялаў.
ДПУ "Бярэзінскі біясферны запаведнік" рэалізуе разавыя пуцёўкі на лоўлю рыбы. Кошт сутачнай пуцёўкі - 7 рублёў, для ветэранаў ВАВ, інвалідаў 1-2 гр., непаўналетніх да 16 гадоў, а таксама адпачывальнікаў у ГД "Берашчэ", гасцінічных комплексах і гасцявых доміках ГПУ "Бярэзінскі біясферны запаведнік" прадугледжана 50% скід. Таксама ёсць магчымасць арандаваць вяслярную лодку і гасцявыя домікі "Берашча", размешчаны на беразе возера.
Пуцёўкі на рыбную лоўлю можна набыць у: