Рус Бел Eng

МІФАЛОГІЯ І ПРЫРОДА

Наведаўшы нашы аб'екты міфалагічнага турызму, вы пазнаеце шмат новага пра міфалагічных персанажаў, у якіх верылі нашы продкі: пра Балотніка, Кладніка, Лесуна і іншых.

Міфалогія з'яўляецца формай спазнання і ўзаемадзеянні з навакольным асяроддзем. У Бярэзінскім біясферным запаведніку па ініцыятыве грамадскага аб'яднання «Адпачынак у вёсцы» ў рамках праекта Праграмы развіцця ААН і пры фінансавай падтрымцы Еўрасаюза быў створаны Цэнтр Міфалогіі.

Вы яшчэ не знаёмыя з нашымі аб'ектамі міфалагічнага турызму? Давайце знаёміцца!
Музей міфалогіі і міфалагічная сцежка.

На гэтых аб'ектах Вы - нашы дарагія наведвальнікі - пазнаеце, як у мінулыя часы міфалагічныя выявы рэгулявалі дзейнасць чалавека ў прыроднай прасторы, выхоўвалі паважлівае стаўленне да прыроды, вучылі правіла гарманічнага суіснавання з прыродным светам. А таксама пазнаеце пра тое, як праз міфалогію людзі атрымлівалі веды пра навакольнае асяроддзе.

Фактычна, міфалагічныя персанажы з'яўляюцца духамі-апекунамі прыродных біятопаў, сферы дзейнасці чалавека. Калі выконваюцца адпаведныя нормы і правілы – усё добра. Калі правілы парушаюцца – дрэнна. І справа тут не ў добрай ці злой сутнасці персанажа.

Музей Міфалогіі ўяўляе сабою будынак, які складаецца з трох невялікіх зал – нябеснага свету, падземнага свету і свету людзей. Перад уваходам у будынак музея наведвальнікі знаёмяцца з «Дрэвам жыцця», якое і сімвалізуе ўсе гэтыя тры свету. Крона дрэва сімвалізуе свет нябесны, карані дрэва – падземны свет, ну а ствол дрэва – гэта нішто іншае як свет людзей ці свет цяперашні.
У памяшканні людскага свету дэманструецца жыццёвы цыкл чалавека, які рэалізуецца праз традыцыйны каляндар.

Уся гаспадарчая дзейнасць і святочныя перыяды былі падпарадкаваны прыродзе і праходзілі ў адпаведнасці з прыроднымі цыкламі.

Важна зразумець сэнс і адысці ад стэрэатыпнага ўспрымання падземнага ўзроўня, як “пекла”, “месца жахаў” і да т.п.

Традыцыйна “Падземны” свет уяўлялі як свет, чужы для чалавека, але першапачаткова ў ім не было жаху. Гэта царства духоў, якія адказваюць за моц прыроды, за сілы ўрадлівасці зямлі, за падземныя воды, якія сілкуюць зямлю.

З чаго зроблена неба, ніхто не ведае…Яно прасвечвае, быццам бы шкло, але цвёрдае і моцнае.

На экалагічнай міфалагічнай сцежцы Вы патрапіце ў свет па-сучаснасці жывой, адухоўленай прыроды. На працягу ўсёй экскурсіі будзе лунаць атмасфера сталай прысутнасці кагосьці тагасветнага, таямнічага абаронцы прыроднай некранутасці. Гэтаму паспрыяюць створаныя на сцежцы ўсталёўкі міфалагічных персанажаў, з гэтай жа мэтай будуць праводзіцца разнастайныя элементы інтэрпрэтацыі.

Экалагічная сцежка «Ў краю міфаў» дазволіць вам пазнаць прыроду, з іншага, магчыма, глыбейшага боку. Мы пазнаёмімся з тым сакральным разуменнем свету, у які верылі нашы продкі. Мы пазнаём, як яны разумелі мову прыроды, і чаму доўгія і доўгія гады ім атрымоўвалася яе так берагчы і захоўваць.

Кошт  уваходнага квітка ў Музей міфалогіі дарослы/дзіцячы - 2 руб./1 руб.
Экскурсійнае абслугоўванне ў Музее міфалогіі на групу да 25 чал. - 16 руб.
Экскурсійнае абслугоўванне  па Міфалагічнай сцежцы на групу да 15 чал. - 47 руб.

Пройдучы праз яго, кожны з вас зможа бачыць міфалагічных істот, якія насяляюць прыродныя абшары, зможа разумець гэты прыродны свет па-іншаму.




Вярнуцца назад