фота Дзяніса Иўковіча
Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў адзначаецца штогод 2 лютага з 1997 года ва ўсіх краінах свету. У 1971 г. менавіта ў гэты дзень у іранскім горадзе Рамсар была падпісана Канвенцыя пра водна-балотныя ўгоддзі, якія маюць міжнароднае значэнне галоўным чынам у якасці месцапражыванняў вадаплаўных птушак (Рамсарская канвенцыя). На сённяшні дзень да Рамсарскай канвенцыі далучылася 168 краін, у тым ліку Рэспубліка Беларусь – паводле ўказу, падпісанаму Прэзідэнтам РБ у 1999 году. У наш час 2252 водна-балотных угоддзяў ва ўсім свеце ўключаны ў Рамсарскі Спіс водна-балотных угоддзяў міжнароднага значэння.
Ў 2016 году тры беларускія тэрыторыі ўключаны ў Рамсарскі спіс водна-балотных угоддзяў: «Палеская даліна ракі Буг», «Сервеч» і «Вілейты». Зараз міжнародны статут маюць 20 водна-балотных угоддзяў нашай краіны, у тым ліку заказнікі «Альманскія балоты», «Спораўскі», «Сярэдняя Прыпяць», «Званец», «Прастыр», «Котра», «Асвейскі», «Ельня».