Прымеркаваны да Дня Нараджэння запаведніка, спектакль «Камедыя пра нешчаслівага селяніна, яго жонку Маланку, жыда Давіда і Чорта, які страціў сэнс існавання”, прайшоў у канферэнц-зале Дома экалагічнай асветы.
На пастаноўку прыйшло каля 100 чалавек. Гэта і супрацоўнікі запаведніка, і мясцовыя жыхары.
Тэма камедыі вельмі простая на першы погляд: гэта селянін Дзёмка, які любіць выпіць, а грошай няма. Ён бярэ гарэлку ў габрэя Давыда ў абавязак і хавае ад жонкі. А Маланка (жонка яго) – вечна бзыкае: то бульбачкі начысці, то дроў насячы. Ды лае яго ўвесь час (ад «каб у цябе ўсе зубы павыпадалі, а адзін застаўся і хварэў» да «каб табе ў чыстым полі дзвярамі прышчыкнула»). Хто вінаваты ў такім жыцці? Адам, які першы зграшыў, паслухаў жонку, а астатнім адплачвай. Будзь Дзёмка на яго месцы, такога сапраўды не здарылася б. Сказана – зроблена.
Дадзены спектакль ужо 23 гады на сцэнах Беларусі – выпадак для тэатра амаль выключны.
Паміж народным, часам нават грубіянскім гумарам ёсць і месца, каб задумацца пра сябе і пра нацыю.
Чорт: «А знаешь ли ты, кто я?»
Селянін: «Ня ведаю»
Чорт: «Я – чёрт! Да, да, чёрт! Дьявол!»
Селянін: «Ратуйце!» ( трасецца)
Чёрт: «Выдержишь – триста рублей будут твои. Не выдержишь – заберу тебя в пекло!»
Чёрт: «Муж и жена – одна сатана!» (уводит селянку с собой)
Жыд (ківае галавой): “Дзёмка, а можа, ён і не чорт? Можа, ён смяецца з нас?”
Селянін: ”Дурань. Ты хвост яго бачыў?”
Жыд (да Бога): “Дай Божа Дзёмку выйграць: то б мне зараз за гарэлку заплаціў!”
Каля Селяніна стаяць Жонка і Жыд, разглядваюць яго, быццам бачаць упершыню. Селянін заплюшчвае вочы, зоў глядзіць на іх і зноў адварочваецца “Што?! Што глядзіце?! Што вам трэба? Што?!”
І, сапраўды, спектакль атрымаўся! Акцёры змаглі зладзіцца з хваляваннем і годна выступіць!