Рус Бел Eng

З ДНЁМ НАРАДЖЭННЯ, ЗАПАВЕДНІК!

Сёння мы, супрацоўнікі запаведніка, шчыра віншуем усіх, хто стварыў запаведнік і працаваў у ім, вывучаючы, захоўваючы і распавядаючы пра запаведную прыроду!

Мы кажам "вялікі дзякуй" кожнаму, хто дапамагаў і працягвае дапамагаць нам станавіцца лепей і рухацца наперад, захоўваючы вернасць запаведнай справе!

Усе гэтыя 93 гады запаведнік паляпшае і ўдасканальвае сваю дзейнасць. Дзякуючы велізарнай нялёгкай працы яго калектыва, запаведныя прыродныя месцы нашай краіны ўсё таксама пакрываюць некранутыя лясы і сенажаці, населеныя ўсе тымі ж раслінамі і жывёламі, што дзясяткі гадоў назад.
Гэта каштоўныя, некранутыя, запаведныя землі, якія захоўваюць у сабе падзеі мінулага, жывёльны свет сучаснасці і экалогію будучыні.

Максімальная ўвага надаецца развіццю экалога-асветніцкай дзейнасці, пазнавальнага турызму, іншых экалагічных формаў рэкрэацыі, актыўна ствараецца турыстычная інфраструктура!

Запрашаем ўсіх натхніцца на поўнае незабыўных уражанняў вандраванне ў дзікую прыроду Беларусі!

DFa9R8pZFms.jpg

А таксама 30 студзеня ў гонар Дня свайго Нараджэння ў запаведніку будзе прадстаўлены выдатны камедыйны спектакль, (пастаўлены і выкананы таленавітымі супрацоўнікамі нашага запаведніка!), куды мы з радасцю запрашаны ўсіх ахвотнікаў!




Вярнуцца назад