Рус Бел Eng

ТЭМПЕРАТУРНЫЯ РЭКОРДЫ БЯРЭЗІНСКАГА БІЯСФЕРНАГА ЗАПАВЕДНІКА

Па ўсёй тэрыторыі нашай рэспублікі абнаўляюцца тэмпературныя рэкорды. І мы спяшаемся вам паведаміць пра тое, што і на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка зафіксавана тэмпературная анамалія.

29 снежня 2017 года  паветра прагрэлася да +5,9 градусаў вышэй за нуль, 30 снежня мінулага года слупок тэрмометра падняўся да адзнакі 6 градусаў вышэй за нуль  і такая ж тэмпература была адзначана 2 студзеня цяперашняга года.

Варта адзначыць, што ранейшы максімум дня — плюс 5,7 градусаў цяпла ў 1984 годзе.
Рэкорд дня для ўсёй тэрыторыі краіны складае 8 градусаў цяпла (у 1988 годзе ў Брэсце).


Дадзеныя прадстаўлены станцыяй фонавага маніторынгу.

На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь 23 лістапада 1978 г. была створана адзіная станцыя фонавага маніторынгу, якая размешчана ў Бярэзінскім біясферным запаведніку.

Станцыя фонавага маніторынгу арыентавана на атрыманне інфармацыі пра стан  прыроднага асяроддзя на тэрыторыі запаведніка.

Для наведвання станцыі звяртацца ў Музей прыроды - +3752132 26313




Вярнуцца назад