ГПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік» прыняла ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу-2021», у ходзе якой былі праведзены мерапрыемствы па добраўпарадкаванні тэрыторыі ляснога фонду, ачыстцы лесу ад захламленасці, ўборцы смецця ўздоўж дарог. На тэрыторыі ЭЛПГ «Барсукі» было пасаджана 61 га лясных культур, праведзена дапаўненне лясных культур на плошчы 50 га. У акцыі прынялі ўдзел 110 працаўнікоў запаведніка, 31 мясцовы жыхар, 20 навучэнцаў Дамжэрыцкай школы, 8 навучэнцаў Глінскай школы.
Таксама ў мінулую суботу, 10 красавіка, да нас на пасадку лесу прыехалі работнікі Галаўнога офіса ААТ АСБ "Беларусбанк" і сталічных ЦБП, сярод якіх былі члены грамадскіх арганізацый "Беларускі саюз жанчын" і "Белая Русь".
На пасадцы лесу таксама прысутнічаў старшыня аб'яднанай прафсаюзнай арганізацыі Бабіцкі Аляксандр Леанідавіч. Прадстаўнікі банка актыўна ўключыліся ў правядзенне акцыі «Тыдзень лесу-2021» і высадзілі саджанцы сасны на тэрыторыі Бярэзінскага лясніцтва ЭЛПГ "Барсукі" на плошчы 1,2 га.
Пасля плённай працы на карысць лесу мінчукі наведалі Музей прыроды, Музей мёду і Лясны заапарк запаведніка.
Дзякуем усім удзельнікам акцыі за добраахвотную дапамогу і асабісты ўклад у зберажэнне і аднаўленне лясоў!