Рус Бел Eng

Удзел у спаборніцтвах па водным турызме

Наш лепшы гід па ўсіх маршрутах - дыпламаваны байдарачнік!

photo_2021-04-13_08-35-46.jpg

З 9 да 11 красавіка 2021 года на р. Асташанцы ў в. Нямнова Гродзенскай вобласці праводзіліся Рэспубліканскія спаборніцтвы па турысцка-прыкладным шматбор'і ў тэхніцы воднага турызму "Нёманская вясна-2021». Каманда Віцебскай вобласці, у складзе якой выступалі прадстаўнікі Лепельскага раёна, прымала ўдзел у спаборніцтвах.

photo_2021-04-10_20-23-54.jpg photo_2021-04-10_20-24-02.jpg

Спецыяліст па турызме ГПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік» Аляксей Багавец ў класе судоў К-2 на дыстанцыі "Слалам" заняў трэцяе месца ў асабістым заліку. За плячыма нашага супрацоўніка - тысячы кіламетраў, пройдзеных па водных маршрутах запаведнай тэрыторыі ў рамках правядзення байдарачных экатураў. Віншуем Аляксея з такім высокім вынікам і жадаем яму далейшых поспехаў у сваёй прафесійнай дзейнасці і шмат новых спартыўных перамог!

photo_2021-04-11_15-06-54.jpg photo_2021-04-13_08-24-10.jpg




Вярнуцца назад