Рус Бел Eng

Пачатак пажаранебяспечнага перыяду

Інфармацыя аб усталяванні пажаранебяспечнага сезона

У сувязі са сходам снежнага покрыва і усталяваннем станоўчых сярэднесутачных тэмператур загадам па ГПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік» з 2 красавіка ўстаноўлены пачатак пажаранебяспечнага сезона.
У працоўны час, а таксама ў выхадныя і святочныя дні ў лясніцтвах і на пажарна-назіральных вышках арганізавана дзяжурства работнікаў дзяржаўнай лясной аховы.
У дні найбольшай пажарнай небяспекі па тэрыторыі лясніцтваў арганізавана патруляванне рэйдавых груп.
Аддзел аховы жывёльнага свету вадаёмаў і паляўнічай гаспадаркі пры патруляванні тэрыторыі запаведніка і ЭЛОХ "Барсукі" асаблівую ўвагу будзе надаваць выкананню правілаў пажарнай бяспекі ў лясах.
Дзе б вы не знаходзіліся: у лесе, ля рэчкі ці возеры - шануйце чысціню і правілы пажарнай бяспекі!




Вярнуцца назад