Тут да паслуг турыстаў размешчана добраўпарадкаваная пляцоўка з драўлянымі скульптурамі казачных персанажаў, арэлі, альтанкі для адпачынку, месца для пікнікоў, сховішча ад дажджу. Для арганізацыі вольнага часу можна ўзяць напракат ровары, лодкі, спартыўны інвентар, у зімовы перыяд - санкі і лыжы. Таксама маецца ўтульнае кафэ "Лясная карчма" на 30 пасадачных месцаў, у якім пры падрыхтоўцы страў шырока выкарыстоўваецца мяса дзікіх жывёл і прадукцыя пабочнага карыстання: грыбы і ягады.
У кожным доміку маецца гасцёўня, спальні, душавы пакой, сан. вузел. Усе пакоі абсталяваны неабходнай мэбляй, ёсць тэлевізар, святло, гарачая і халодная вада, пячное ацяпленне.
Звяртаем Вашу ўвагу, што ў сувязі з рэжымам працы адміністратара ТК "Ніўкі" з 8.00 да 17.00 засяленне пасля 17.00 ажыццяўляецца толькі паводле папярэдняга паведамлення і ўзгаднення з адміністратарам.
Колькасць нумароў:
2
Спальняў:
3
У нумары:
ванны пакой / халадзільнік / тэлевізар / 2-х спальны ложак / 2-х спальны ложак / 2 односпальные ложка / абсталяваны неабходнай мэбляй / гасцёўня пакой
Цана:
215
Чалавек:
8