Рус Бел Eng
Вяровачны парк "Лясныя забавы" створаны ў цэнтральнай сядзібе Бярэзінскага біясфернага запаведніка ў в. Дамжэрыцы, у 3 км ад аўтамагістралі М3.

Парк ўяўляе сабой комплекс спецыяльна абсталяваных вісячых масткоў, рухомых пераходаў, вераўчаных перапраў у сасновым лесе на вышыні 4-6 метраў, якія злучаныя ў адзіны маршрут. Траса маршруту з нарастаючым узроўнем складанасці ўключае ў сябе 17 этапаў.

Траса падзелена на дзве часткі: "Малая Мядзведзіца" (да 10-ого этапу) і "Вялікая Мядзведзіца" (поўны шлях). На 10-ым этапе ў наведвальнікаў парку, не ўпэўненых у сваіх сілах, ёсць магчымасць сысці з дыстанцыі па вяроўцы на блок-роліку. Астатнія працягваюць пераадольваць этапы больш высокага ўзроўню складанасці. Напрыканцы трасы гасцей чакае захапляльны амаль 40-метровы спуск.

У непасрэднай блізкасці знаходзяцца гасцініца "Сергуч", Музей прыроды, Дом экалагічнай асветы, вальеры з дзікімі жывёламі «лясной заапарк» і экалагічная сцежка «па лясной запаведнай сцежцы».

Да пачатку праходжання трасы наведвальнікі праходзяць інструктаж і распісваюцца за захаванне тэхнікі бяспекі.

Кошт аднаго праходжання трасы "Вялікая Мядзведзіца" ў вяровачным парку "лясныя забавы" - 10,00 бел.руб.

Кошт аднаго праходжання трасы "Малая Мядзведзіца" ў вяровачным парку "лясныя забавы" - 7,00 бел.руб.

Падрабязную інфармацыю вы можаце даведацца па тэлефоне + 375 2132 26318 (турыстычны аддзел), + 375 2132 26313 (Музей прыроды)

 Веревочный парк.JPG


Веревочный парк1.JPG


Веревочный парк2.JPG


Веревочный парк3.JPG


Веревочный парк4.JPG