Рус Бел Eng

З Днём работнікаў лесу!

У запаведніку прайшлі ўрачыстасці, прысвечаныя Дню работнікаў лесу

Прафесійнае свята - Дзень работнікаў лесу, па традыцыі, адзначаецца ўсім калектывам запаведніка. Вось і на гэты раз, на ўрачысты сход у Доме экалагічнай асветы сабраўся амаль увесь калектыў запаведніка. Праграма свята была вельмі насычанай.

Спачатку самыя цёплыя словы віншавання і падзякі за бездакорную працу калектыву выказаў дырэктар запаведніка Андрэй Міхайлавіч Пракошын. Традыцыйна, у сваім выступленні Андрэй Міхайлавіч падвёў вынікі працы ўсіх падраздзяленняў запаведніка за мінулы год, падзяліўся планамі на будучыню.

З віншаваннем да прысутных выступілі галоўны ляснічы А.С. Насыр і старшыня прафкама С.Я. Чорная.

1080.JPG

Другая частка ўрачыстасцей была прысвечана ўшанаванню работнікаў запаведніка, якія найбольш праславіліся. Так Ганаровай граматай Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь узнагароджаны ляснічы Бярэзінскага лясніцтва ЭЛОХ "Барсукі" Васіль Васільевіч Азёмка. Высокую ацэнку сваёй працы атрымалі таксама Загорцава Н.Ю., Гардзей М.А., Кусянкоў С.В., якім уручылі грамату і падзякі Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

037.JPG

Больш за 70 чалавек былі ўзнагароджаны грашовымі прэміямі і граматамі запаведніка. Сярод іх прадстаўнікі ўсіх структурных падраздзяленняў, але ўсё ж большасць працаўнікоў лясной аховы. Самыя лепшыя работнікі занесены на Дошку гонару ўстановы.

1159.JPG


Пасля ўрачыстага збору для яго ўдзельнікаў быў прадстаўлены святочны канцэрт артыстаў Лепельскага раённага Дома культуры.

051.JPG

74.JPG

86.JPG

1101.JPG


Працягнулася свята правядзеннем спартыўна-масавых мерапрыемстваў на пляцоўцы каля ракі Бярэзіны ля гасцявой хаткі Зарэчнае.

581.JPG


У спаборніцтвах прынялі ўдзел 13 каманд. Праграма спаборніцтваў уключала шэраг конкурсаў: спартыўная эстафета, перацягванне каната, разруб бярвення,

3605.jpg

3607.jpg

3604.jpg

3624.jpg

3632.jpg

3599.jpg


вызначэнне відаў птушак па галасах на аўдыёзапісы, хатняе заданне - афармленне і прадстаўленне касцюма з другаснай сыравіны і інш.


3636.jpg

36511.jpg 3645.jpg

398.JPG

298.JPG

Усе ўдзельнікі спаборніцтваў імкнуліся паказаць свой спрыт і сілу, веды і досвед. Ва ўпартай барацьбе першае месца заняла каманда Барсукоўскага лясніцтва ЭЛОХ "Барсукі".

Прызёры і пераможцы спаборніцтваў атрымалі памятныя падарункі і грашовыя ўзнагароды, а ўдзельнікі ўсіх астатніх каманд салодкія прызы.

565.JPG

576.JPG

508.JPG

467.JPG

Скончыўся вечар вясёлымі танцамі і самадзейнымі тэатралізаванымі сцэнкамі, якія стварылі атмасферу радаснага і бадзёрага святочнага настрою.

36571.jpg

457.JPG

3671.jpg




Вярнуцца назад