Рус Бел Eng

ТУТ ГОД АД ГОДА - ТОК ЦЕЦЕРУКОВЫ

Жадаеце пачуць «жывы аркестр» на балотах запаведніка? Запрашаем на экстрэмальны двухдзённы тур!

Падчас тура "Жывы аркестр" Вы не толькі зможаце нацешыцца некранутай жывой прыродай, але і ўбачыць чырвонабровых, ссінячы-чорных цецерукоў на балотах нашага запаведніка!

Хоць красавік, з яго нясталым надвор'ем, нечаканымі пахаладаннямі і раптоўным снегам, не заўсёды спрыяе току, але менавіта ў гэты перыяд прылятаюць сюды самкі. Парой, непагодлівае надвор'е разганяе цецерукоў з такавішча, або яны сядзяць на ім безуважныя, нават не думаючы пра песні.
Зацішша на таку таксама бывае, але часцей пасля 8 раніцы, калі цецерукі стомяцца, а ляцець з такавішча не жадаюць і таму млява мармычуць кожны на сваім участку. А ў самым пачатку дня самцы часта правацыруюць суседзяў на сутычку і для гэтага наўмысна набліжаюцца да іх. Абраўшы сабе мэту, цецярук, хутка тупаючы нагамі, імкліва бяжыць да суседа (часам ён пералятае, нізка плануючы над зямлёй), але, дасягнуўшы вызначанай дыстанцыі, рэзка запавольвае бег. Супернік, здалёк заўважыўшы нападніка, паварочваецца да небяспекі «тварам» і рухаецца насустрач суседу. Таму, хто абараняецца не абавязкова бегчы такую ж адлегласць,  важна зрабіць хоць адзін крок насустрач, каб паказаць, што ён не здрэйфіў. 
Мы Вам прапануем дзіўнае гледзішча! Стаць сведкамі сапраўднага такавання!
 
Кошт тура на дваіх - 266 BYN,а што ён у сябе ўключае, Вы пазнаеце ў праграме самога тура.
Спасылка - тур у дзікую прыроду "Жывы аркестр"
 
Пражыванне і сілкаванне ў рамках тура прапануецца ва ўтульным гасцінічным комплексе «Сергуч».

horses-12(1).jpg

Замовіць тур можаце па тэлефоне +375 2132 263 18 ( тур.аддзел).




Вярнуцца назад