Нарэшце вось нас наведала сапраўдная зіма! З багатымі снегападамі і мінусовымі тэмпературамі! Снежны полаг усё рос і дзённая тэмпература дасягнула адзнакі -16 °С. Тым не менш гэта не напуджала сапраўдных лыжнікаў.
Да нас у госці прыехала выдатная кампанія ў складзе 4-х чалавек. На экскурсію, якая праходзіць праз балота і высокі снег, было вырашана абраць устойлівыя і шырокія паляўнічыя лыжы.
Першапраходцы па-сапраўднаму ацанілі і ўсё хараство гэтага актыўнага зімовага дня: рыпанне снега пад нагамі ў яшчэ няходжаных месцах, крышталёвую чысціню ўдыхальнага паветра, сляды дзікіх звяроў, прыгажосці зімовага лесу пад белым покрывам марознага студзеня.
Лыжны сезон адкрыты! Хто наступны?
Падрабязнасці па тэлефонах +3752132 26313; 26318
ці па e-mail: tourism@berezinsky.by