— На насу што?
— Барадаўка?!
— Але-але! На насу — Масленіца. Плаці маслам! А? Ха-ха-ха!
(«Гэй ты, Масленіца!» — анімацыйны фільм)
Масленіца — адзін з самых вясёлых беларускіх святаў, які сыходзіць сваімі каранямі яшчэ ў паганскія часы. У гэты дзень выпраўляюць зіму і сустракаюць вясну. Традыцыі святкавання Масленіцы захаваліся і на тэрыторыі Бярэзінскага запаведніка. Тут вельмі любяць і штогод адзначаюць гэта зімовае народнае свята.
Першыя гулянні пройдуць напярэдадні масленічнага тыдня – 10-11 лютага.
Тур праводзіцца па папярэднім браніраванні!
А з праграмай тура вы можаце азнаёміцца па спасылцы.