Рус Бел Eng

СТУДЗЕНЬСКІ РАЗЛІЎ НА БЯРЭЗІНЕ

Новы 2018 год, які ўступіў у свае правы, прынёс з сабой не зусім звычайную з'яву на тэрыторыю Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

Новы 2018 год, які ўступіў у свае правы, прынёс з сабой не зусім звычайную з'яву на тэрыторыю Бярэзінскага біясфернага запаведніка.

Анамальна цёплы перыяд у канцы снежня 2017 і першых днях 2018 года прывёў да маштабнага разліва на Бярэзіне, характэрнага хутчэй для сярэдзіны красавіка. Прычынай такой з'явы з'явіліся багатыя ападкі ў выглядзе снегу і дажджу ў снежні -  і наступнае раставанне снегу ў сувязі з рэзкім пацяпленнем.

Залітая адталай вадой пойма Бярэзіны ў раёне в. Броды і ва ўрочышчы Залазы у поўнай меры нагадвае вясновую карціну. Розніца толькі ў тым, што вясной яе бязмежныя водныя прасторы абвяшчаюць шматтысячныя крыкі птушак, а цяпер – гэта нямая цішыня або лёгкі шум ветру ды піск сініц у прыбярэжным вербалозу.




Вярнуцца назад