У канцы снежня мінулага года выйшаў у свет штогадовы зборнік навуковых артыкулаў з серыі «Особо охраняемые природные территории Беларуси. Исследования», 12 выпуск. У ім прадстаўлены вынікі даследаванняў, праведзеных на асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях (ААПТ) Рэспублікі Беларусь па розных аспектах прыродаахоўнай тэматыкі. У артыкулах асвятляюцца вынікі навуковых даследаванняў па інвентарызацыі флоры і фауны на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага і Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведнікаў, нацыянальных паркаў, заказнікаў. Прыводзіцца аналіз змяненняў пагодна-кліматычных паказчыкаў у рэгіёне Бярэзінскага біясфернага запаведніка, дынамікі лясных экасістэм на ААПТ, характарыстыка стану азёр.
Са зборнікам можна азнаёміцца ў бібліятэцы дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Бярэзінскі біясферны запаведнік» па адрасе: в. Домжарыцы, вул. Цэнтральная, 2, Лепельскі раён, Віцебская вобласць.