Рус Бел Eng

Навукоўцы дзеляцца экалагічнымі ведамі

Пажаданыя для запаведніка буйныя драпежнікі: мядзведзь, рысь і воўк

У Міжнародны дзень экалагічных ведаў жадаем падзяліцца самымі апошнімі звесткамі аб стане папуляцый буйных драпежных млекакормячых на тэрыторыі Бярэзінскага запаведніка.

Буры мядзведзь, найбуйнейшы прадстаўнік атрада драпежных млекакормячых не толькі Беларусі, але і ўсёй Еўропы, - сапраўдны сімвал запаведніка. Дадзены від ахоўваецца законам нашай краіны, мае першую катэгорыю аховы ў Чырвонай кнізе Рэспублікі Беларусь.

Без имени-1.jpg

У запаведніку і ваколіцах жыве яго самая буйная групоўка ў краіне. На карысць гэтага сведчаць шматлікія паведамленні ад мясцовых жыхароў і работнікаў прыродаахоўнай установы аб сустрэчах і слядах.

Фото 13.jpg

Мядзведзі часта трапляюць і ў камеры нашых фота пастак, устаноўленых у месцах высокай канцэнтрацыі дзікіх жывёл.

Медведи возле солонца за Ствольно-0.jpg

Толькі паблізу адміністрацыйнага цэнтра запаведніка, в. Дамжарыцы, жыве каля 10 асобін бурага мядзведзя. Таксама «клышаногага» часцяком можна ўбачыць не толькі ў ходзе экатура «Мядзведжы кут» з назіральнай вышкі, але і падчас руху па веласіпедным маршруце ўздоўж Сергучскага канала.

Медвежьи задиры1.jpg
Мядзведжыя задзіры. Фота Дзяніса Іўковіча

Па апошніх дадзеных навукоўцаў запаведніка, колькасць бурага мядзведзя на яго тэрыторыі і прылеглых паляўнічых гаспадарках можна ацаніць не менш як у 75 асобін. Гэтая лічба сведчыць пра тое, што дадзеныя жывёлы адчуваюць сябе тут у поўнай бяспецы: колькасць іх папуляцыі значна вырасла за апошнія дзесяцігоддзі, яна папаўняецца маладняком і займае ўсё новыя тэрыторыі.

2 Медведица с медвежатами_PICT0297.JPG

Колькасць рысі на тэрыторыі запаведніка таксама ўзрастае.

1 Рысь.jpg

Па выніках уліку гэтага віду, які мае другую катэгорыю аховы ў Чырвонай кнізе Рэспублікі Беларусь, у самым запаведніку жыве 19 асобін.

DSCN1848.JPG
След рысі на снезе. Фота Аляксандра Спрынгера

Амаль столькі ж рэдкіх жывёл улічана і на сумежных тэрыторыях, якія належаць ГПУ - ЭЛПГ «Барсукі» (13) і ПГ «Бярэзіна» (4).

Без имени-3.jpg

І тут фотапасткі паслужылі вялікай запамогай для ўліку - яны фіксавалі рысь 15 раз у сямі кропках ўліку з 1 красавіка 2020 г. па 31 сакавіка 2021 г.

Без имени-4.jpg

Больш за ўсё прадстаўнікоў гэтага віду адзначалася ў Крайцаўскам лясніцтве.

DSCN1845.JPG
Сляды рысі на снезе. Фота Аляксандра Спрынгера

Зімой і ў пачатку вясны сляды рысі вельмі часта сустракаліся навуковым супрацоўнікам, неаднаразова фіксаваліся сляды самкі рысі і рысёнка.

IMAG0009.JPG

Паводле ацэнак нашых навукоўцаў, у выніку аналізу дадзеных зімовых маршрутных улікаў 2021 г., колькасць ваўка ў запаведніку складае каля 25 асобін.

След волка.JPG
След ваўка на снезе. Фота Дзяніса Іўковіча

Гэта пацвярджаецца і кадрамі з фотапастак.

IMAG0027.JPG

Так, у верасні 2020 года і ў сакавіку бягучага лясныя фотакамеры ў розных кропках адздымалі зграі ваўкоў, якія складаюцца як мінімум з пяці асобін кожная.

wolves_24.09.20.jpg

IMG_0350.JPG

Прыведзеныя вышэй дадзеныя відавочна кажуць аб павышэнні колькасці буйных драпежных млекакормячых ў Бярэзінскім біясферным запаведніку.




Вярнуцца назад