Рус Бел Eng

Ура! Вакацыі !!!

Запрашаем школьнікаў на аднадзённы тур «Ура! Вакацыі!»

28 сакавіка у беларускіх школьнікаў пачынаюцца вясновыя вакацыі. Гэта тыдзень для адпачынку ад вучобы і школьнай мітусні. Менавіта ў гэты час асабліва прыемна атрымліваць асалоду ад прыгажосці лесу, які прачынаецца пасля зімы, спеваў птушак і зносінаў з прыродай.

DSC_0337.JPG

Бярэзінскі запаведнік прапануе школьнікам у перыяд гэтых вясновых канікул наведаць самы запаведны куток краіны.

20140131_572.JPG

Мы запрашаем усіх на аднадзённы пазнавальна-забаўляльны тур «Ура! Вакацыі! »


DSC_0343.JPG

Аддзелам турызму ГПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік» распрацаваны тры варыянты экскурсійнай праграмы для арганізаваных груп. Вас чакаюць: абавязковая сустрэча з дзікімі і свойскімі жывёламі нашага Ляснога заапарк, а таксама займальны аповяд пра жывёл запаведніка ў Музеі Прыроды або захапляльная экскурсія па экасцяжыны, знаёмства з містычным Музеем Міфалогіі ці новым Музеем мёду, катанне «з ветрыкам» у конскай павозцы або творчы майстар-клас у Доме эка-асветы на выбар у залежнасці ад экскурсійнага пакета.

DSC_0278.JPG

Па жаданні за дадатковую плату прапануем забаўляльна-гульнявую праграму з Балотнікам Незвычайным.

природа-березинский-заповедник33-291014.jpg

Прывозьце дзяцей, будзе пацешна і весела!

Спампаваць праграмы аднадзённага тура "Ура! Канікулы!" можна па СПАСЫЛЦЫ.

Таксама нагадваем, што адкрыты сезон вясновых экскурсій у дзікую прыроду, якія будуць цікавымі для любога ўзросту.




Вярнуцца назад