Рус Бел Eng

Рамонт лесапасадкавай цяпліцы

Навіны аддзела аховы лесу і лясной гаспадаркі нашага запаведніка

У Дамжарыцкам лясніцтве ГПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік» функцыянуюць цяпліцы, памерам 60х9 метраў, для вырошчвання лесапасадкавага матэрыялу ў закрытым грунце. У іх вырошчваюць сеянцы сасны звычайнай і елкі еўрапейскай. Галоўным чынам, пасадачны матэрыял вырошчваецца для лесакультурнай вытворчасці на тэрыторыі ЭЛПГ «Барсукі».

image-25-03-21-04-34.jpeg

Нядаўна быў зроблены рамонт адной з цяплічных канструкцый. Брусы каркаса былі цалкам заменены на драўляныя, цяпліцу накрылі новым тэнтам. Усе працы скончылі да пачатку сезона лесакультурных работ, што дасць магчымасць высеяць насенне сасны і елкі ў раннія агратэхнічныя тэрміны

image-25-03-21-04-34-1.jpeg




Вярнуцца назад