Рус Бел Eng

Відэасюжэты мінулай зімы

Жыхары Бярэзінскага запаведніка на кадрах з фота-пастак

Надзвычай цікавыя назіранні за жыццём запаведных насельнікаў вядуцца з дапамогай фота-пастак. Часам, не падазраючы пра «усёвідушчыя вочы», жывёлы праходзяць менавіта перад аб'ектывам, і тым самым дораць нам добрую магчымасць больш дэталёва вывучыць іх звычкі і месца пражывання.

УАЗ_наука.JPG

Супрацоўнікі навуковага аддзела запаведніка рэгулярна правяраюць усталяваныя па запаведнай тэрыторыі фота-рэгістратары. З пачатку года атрымана ўжо больш за 7 тыс. відэа- і фотаздымкаў (каля 60 ГБ інфармацыі). Прапануем вашай увазе невялікую падборку кадраў з насельнікамі Бярэзінскага запаведніка, зазнятую фота-пасткамі за мінулую зіму.

1 Рысь.jpg

На відэакамеру, усталяваную ў зоне ядра біясфернага рэзервата ў пойме ракі Смалянка, у сярэдзіне снежня 2020 года некалькі разоў трапляла рысь. Асцярожная жывёла ўзіралася ў аб'ектыў, відавочна нешта адчуўшы. А на мінулым тыдні на дарозе, недалёка ад месца відэафіксацыі звера, былі выяўленыя сляды рысі з рысёнкам, якія здзяйснялі абыход тэрыторыі.

4 Куница.jpg

Гэтая дарога, якая вядзе да ўрочышча Увязак, і якая праходзіць паміж поймай ракі і забалочаным лесам, з'яўляецца ажыўленай «магістраллю» для жывёл. Услед за рыссю, спачатку студзеня на фота-пастку «трапілася» куніца, якая бегла са сваіх справах у бок Дамжэрыцкага балота. У лютым там жа была заснята выдра, якая жыве ў бабровай хатцы непадалёк.

8.Выдра_16.02.JPG

Зіма - гэта няпросты перыяд у жыцці ўсіх жывёл, у тым ліку капытных.

2.Олени_скотомогильник_04.01.JPG

Яны аб'ядноўваюцца ў невялікія статкі, што палягчае перамяшчэнне і пошук корму ў заснежаным лесе.

2.Олень_скотомогильник_10.01.JPG

Лясныя камеры ў Крайцеўскам лясніцтве, «краі капытных», неаднаразова здымалі аленяў, якія карміліся на звярынай сцежцы, а таксама лася, які праходзіў праз занесены снегам кар'ер за в. Саўскі Бор.

5.Лось_карьер за Савским бором_15.01.JPG

У студзені, падчас патрулявання тэрыторыі Дамжэрыцкага лясніцтва, работнікі лясной аховы выявілі мёртвага ласяня. Прычынай яго гібелі стаў напад трох ваўкоў. Навукоўцаў запаведніка зацікавіла пытанне, што ж з мёртвым ласянём будзе далей. Паблізу трупа жывёлы была ўсталяваная фота-пастка. І вынік не стаў доўга сябе чакаць. Лёгкай здабычай зацікавіліся вядомыя ў свеце жывёл здыхлятнікі - ліса і янотападобны сабака, а таксама птушкі - канюк, сойка, вялікая сініца.

3 Канюк.jpg

Паблізу падкормавай пляцоўкі для зуброў у ваколіцах в. Вішнявая нашы супрацоўнікі паставілі дзве відэакамеры.

6.Зубр_21.01.JPG

6.Зубры_17.02.JPG

Высветлілася, што лясныя волаты прыходзілі паесці авёс і сілас амаль штодня з тых часоў, як пачаліся маразы і да першых адліг ў пачатку сакавіка.

6.Зубр_19.02.JPG

6.Зубр_25.02.JPG

Лісіца таксама «трапілася» у фота-пастку, праходзячы міма зубрынай сталовай.

7.Лиса_зубриная столовая_20.02.JPG

З усімі відэаматэрыяламі можна азнаёміцца ў Відэа-галерэі сайта.




Вярнуцца назад