Рус Бел Eng

Выстава MITT - 2021

Наш запаведнік на турыстычнай выставе MITT - 2021 у Маскве

У перыяд з 16 па 18 сакавіка ў МВЦ «Крокус Экспа» ў Маскве праходзіла 27-я міжнародная турыстычная выстава MITT - 2021. Гэта самая буйная турыстычная выстава Расіі, міжнародная дзелавая пляцоўка. Удзельнікі выставы мелі магчымасць сустрэцца з прадстаўнікамі сусветных турыстычных асацыяцый, знайсці новых кліентаў і партнёраў.

image-16-03-21-03-12-4.jpeg

На маскоўскай выставе быў і Нацыянальны стэнд Рэспублікі Беларусь, на якім былі прадстаўлены ўсе вобласці краіны.

image-16-03-21-03-12-2.jpeg

Тут можна было знайсці падрабязную і наглядную інфармацыю пра турыстычны патэнцыял нашай рэспублікі.

image-16-03-21-03-12-6.jpeg

Нам. дырэктара па турызме ГПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік» Алена Альшэўская прымала ўдзел у выставе ў складзе дэлегацыі з 8 чалавек ад Віцебскай вобласці.

image-16-03-21-03-12-10.jpeg

Турыстычныя рэсурсы вобласці прадстаўлялі таксама супрацоўнікі Упраўлення спорту і турызму Віцебскага аблвыканкама, Аддзела спорту і турызму Віцебскага гарвыканкама, турысцка-інфармацыйнага цэнтра г. Глыбокае, сядзібы «Утрына», а таксама прадстаўнікі тураператараў «Ілва» і «РайдаТур».

image-16-03-21-03-12-8.jpeg

image-16-03-21-03-12.jpeg

Асноўнай мэтай прадстаўніка Бярэзінскага запаведніка была прэзентацыя запаведнай тэрыторыі - прыроднай жамчужыны рэспублікі. Намеснік дырэктара па турызме адкрыла турыстычныя магчымасці запаведніка для расійскіх турыстычных кампаній і тураператараў. Гасцям выставы прадэманстраваны бясспрэчныя перавагі актыўнага і захапляльнага адпачынку ў маляўнічых запаведных месцах. Усе жадаючыя маглі даведацца пра нашы эксклюзіўныя прапановы, разнастайнасць турыстычных маршрутаў, арганізацыю індывідуальных і групавых тураў, існуючыя праграмы і экскурсійныя паслугі.

image-16-03-21-03-12-11.jpeg image-16-03-21-03-12-1.jpeg

Спадзяемся, што ўдзел у выставе дасць магчымасць заключыць новыя дамовы аб супрацоўніцтве і адкрые запаведнік маштабнай аўдыторыі наведвальнікаў. А абмен вопытам з удзельнікамі мерапрыемства паспрыяе павелічэнню турыстычнага і павышэння якасці выконваемых запаведнікам турпаслуг.

image-16-03-21-03-12-5.jpeg




Вярнуцца назад