Рус Бел Eng

Птушыная сталовая

Цяжка птушкам зімаваць - будзем птушкам дапамагаць!

У час апошняга восеньскага месяца лістапада усё жывое канчаткова падрыхтоўваецца да суровага выпрабавання халадоў. Увосень запаведная прырода як бы замірае на парозе вялікіх пераменаў. Настае вельмі цяжкая пара ў жыцці жывёл, асабліва птушак. Моцныя маразы з багатым снегападам і ветрам ўскладняюць жыццё зімуючых у нас птушак. Можна дапамагчы ім перажыць гэты час, арганізаваўшы падкормку, якую традыцыйна пачынаюць у «Сінічкін дзень».

 20151215_110.jpg

12 лістапада ў народным календары (па новым стылі) адзначаецца дзень Зіновія Сінічніка. Ён лічыўся ў народзе Сінічкіным святам: па прыкметах да гэтага тэрміну прылятаюць зімовыя птушкі. У Бярэзінскім запаведніку з'яўляюцца амялушка, чачотка, шчурок, пуначкі, белая сава, сава-бярозаў і канюх касматаногі.

Feed_birds1.jpg Feed_birds3.jpg

З прыходам маразоў да нас з поўначы прылятаюць снегіры і вялікія сініцы.

20151227_389.jpg

Традыцыйна на зіму тут застаюцца каралькі, шчыглы, чыжы, крыжадзюбы, папаўзні, паўзункі, вераб'і, арэхаўка, сойкі, дзятлы.

 Feed_birds4.jpg Feed_birds5.jpg

Лепшым падарункам птушкам да свята будзе кармушка. Ўладкаваць яе нескладана. У самым простым варыянце гэта дошчачка з прыбітымі па краях борцікамі, каб ежу не здзімала ветрам. Можна прыстасаваць для гэтай мэты розныя малочныя пакеты, шкляныя або жасцяныя банкі, авоські. Добрыя кармушкі атрымліваюцца з выкарыстаных пластыкавых бутэлек.

 20151227_392.jpg

     Падкормліваць можна практычна любых зімуюць у нас птушак:

насеннем кавуна, дыні, гарбуза, сланечніка паласуюцца сініцы

крошкі чэрствага хлеба прыцягнуць вераб'ёў, шчыглоў і зелянушак

шышкі, арэхі і жалуды - ласунак дзеля дзятлаў і соек

на ягады рабіны або глогу зляцяцца снегіры і амялушкі

ягады каліны, рабіны, бузіны - для драздоў-піскуноў, таўстадзюбаў

пучкі пустазельных траў з лета і восені сушаць для сініх сініц і чачотак

20151228_511.jpg

А часам на кармушцы можна заўважыць хоць і нечаканых, але вельмі мілых гасцей, якія таксама не супраць паспрабаваць выкладзеныя для птушак пачастункі.

 20161211_242.jpg

Заклікаем усіх неабыякавых людзей далучыцца да гэтай добрай справы - падкормцы птушак. Тым больш, што яна даволі простая і не вельмі клапотная, карысная і патрэбная для нашай прыроды і вельмі цікавая! І калі ўжо вы ўзяліся падкормліваць птушак, то рабіць гэта трэба рэгулярна! Інакш можна загубіць прывыклых да вашага пачастунку птушак. Асабліва неабходная падкормка ў перыяд непагадзі, у галалёдзіцу, пасля снегападу і ў маразы. У такія дні пакідаць птушак без ежы ні ў якім разе нельга!

Фатаграфіі Дзяніса Іўковіча




Вярнуцца назад