Рус Бел Eng

Захоўваючы лес, мы захоўваем будучыню

У запаведных лясах чысціня і парадак

IMG_1883.JPG IMG_1884.JPG

ГПУ «Бярэзінскі біясферны запаведнік» падтрымала сваім удзелам агульнарэспубліканскую добраахвотную акцыю «Чысты лес», якая праходзіла 17 кастрычніка 2020 года па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі і пры падтрымцы Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Асноўная яе мэта - прыцягнуць увагу грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да важнейшага прыроднага рэсурсу краіны - лесу. Рэспубліканская акцыя "Чысты лес", якая адзначыла ў гэтым годзе 10-гадовы юбілей, заклікана аб'яднаць намаганні людзей, якія гатовы ўнесці свой уклад у навядзенне парадку ў лесе, вакол населеных пунктаў, паказаць прыклад стаўлення да галоўнага прыроднага багацця.

IMG_1885.JPG 

У кампаніі па навядзенні парадку ў лясным фондзе запаведніка прынялі ўдзел 120 яго работнікаў. Удзельнікамі акцыі былі праведзены работы па ўборцы смецця ў прыдарожных палосах, якія прымыкаюць да лесу, і з'ездах ў лес, а таксама ўздоўж лясных дарог, турыстычных маршрутаў і экалагічных сцежак. Была праведзена работа па добраўпарадкаванні прысядзібных участкаў лясніцтваў і месцаў адпачынку, якія найбольш актыўна наведваюцца мясцовым насельніцтвам і турыстамі.

IMG_1886.JPG




Вярнуцца назад