Маршрут пралягае па дзіўным прыродным комплексе ракі Бярэзіна - яе звілістым рэчышчы, сістэме старыц і пойменных азёр. Зарослыя чаротамі і трыснягом старычныя азёры ствараюць спрыяльныя ўмовы для пражывання многіх відаў птушак і каляводных млекакормячых, такіх як рачны бабёр і выдра. Да ракі часцяком на вадапой прыходзяць і буйныя капытныя-лось і алень. Адсутнасць паселішчаў чалавека практычна на працягу ўсяго маршруту і цяжкапраходныя прылеглыя да ракі лясныя і водна-балотныя ландшафты ствараюць асаблівы антураж вандроўкі і дазваляюць акунуцца "з галавой" у край некранутай прыроды.
Маршрут падыходзіць як для вопытных байдарачнікаў, так і для пачаткоўцаў "весляроў". Спецыяльная падрыхтоўка не патрабуецца. На сплавы гэтак жа запрашаюцца дзеці 4-6 гадоў разам з бацькамі, для якіх месца ў байдарцы прадастаўляецца бясплатна.
Харчаванне на маршруце, а так жа ўстаноўка і ўладкаванне лагера арганізуецца самастойна, але з боку дасведчанага гіда-экскурсавода, пры неабходнасці, арганізуецца дапамога ў распальванні вогнішча, падрыхтоўцы ежы, ўстаноўцы намётаў і інш.
Па ходзе маршруту абсталяваны стаянкі працяглага адпачынку. У некаторых месцах магчымая арганізацыя паходнай лазні.